BE RU EN

Арсеній Яцанюк: Расейцы, не ваюйце з намі

  • 27.02.2014, 15:59

Лідар фракцыі «Батьківщина» Арсеній Яцанюк, выступаючы з трыбуны Вярхоўнай Рады, звярнуўся да расейцаў.

У прыватнасці, Яцанюк заклікаў расейскіх партнёраў не ваяваць, піша segodnya.ua.

«Хачу звярнуцца да нашых расейскіх партнёраў: мы спадзяемся, што Расея не будзе парушаць будапешцкі мемарандум, не будзе падтрымліваць чыноўнікаў Украіны, якія датычныя да крывавых падзеяў у краіне. Я кажу пра Януковіча, у першую чаргу. Таксама мы звяртаемся да нашых расейскіх партнёраў. Мы павінны аднавіць нашы партнёрскія адносіны. Расейцы, не ваюйце з намі, мы з вамі сябры, мы з вамі партнёры!» - сказаў Яцанюк.

Нагадаем, Арсенія Яцанюка кааліцыйная большасць прапануе зацвердзіць на пасаду прэм'ера. Палітык сёння афіцыйна адмовіўся ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.

Фота: ІТАР-ТАСС

Апошнія навіны