BE RU EN

Базавая велічыня вырасце да Br150 тысяч

  • 27.02.2014, 15:32

Рашэнне пра гэта можа быць прынята ў другой палове бягучага года.

Па словах начальніка ўпраўлення развіцця банкаўскіх плацежных картак і электронных грошай Нацыянальнага банка Людмілы Стэфановіч, гэтае пытанне цяпер абмяркоўваецца ў Міністэрстве фінансаў, піша БелТА.

«Па папярэдніх размовах, у трэцім або чацвёртым квартале гэтага года плануецца павялічыць базавую велічыню да 150 тысяч рублёў», - паведаміла Стэфановіч журналістам 27 лютага.

Зараз памер базавай велічыні складае 130 тысяч рублёў. Апошні раз базавая павялічвалася 1 кастрычніка 2013 года - са 100 тысяч рублёў.

Апошнія навіны