BE RU EN

На мяжы з Украінай затрыманы беларускі журналіст

  • 27.02.2014, 15:29

На памежным пераходзе Новая Гута затрымалі незалежнага журналіста Анатоля Гатоўчыца.

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў быў узяты пад варту ўкраінскімі памежнікамі, паведамляе ПЦ «Вясна».

Па словах Анатоля Гатоўчыца, яго падазраюць у тым, што ён парушыў парадак знаходжання ў памежнай зоне.

Журналіст прыехаў на памежны пераход з мэтай падрыхтоўкі матэрыялу пра тое, як змянілася сітуацыя на мяжы ў сувязі з апошнімі падзеямі ва Украіне.

«Я падышоў да старэйшага змены, паказаў пасведчанне карэспандэнта БелаПАН і папрасіў пракаментаваць сітуацыю на мяжы на сёння», - распавёў ён.

«Памежнік узяў пасведчанне, пайшоў нешта высвятляць, потым запатрабаваў дакументы, якія пацвярджаюць асобу», - дадаў Анатоль.

Паколькі карэспандэнт не прад'явіў пашпарт адразу з пасведчаннем, яго затрымалі для высвятлення абставінаў. Ідзе разбіральніцтва.

Апошнія навіны