BE RU EN

Лукашэнка сабраўся гандляваць зброяй з Балівіяй

  • 27.02.2014, 15:05

Беларусь мае намер супрацоўнічаць з Балівіяй у ваеннай сферы.

Сваім указам №97 ад 25 лютага кіраўнік ухваліў у якасці асновы для перамоваў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Балівіі аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, паведамляе БелаПАН.

Лукашэнка ўпаўнаважыў Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт на правядзенне перамоваў па праекце пагаднення, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, і на падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Апошнія навіны