BE RU EN

Мясцовыя жыхары блакуюць расейскія БТРы пад Сімферопалем

  • 27.02.2014, 12:05

БТРы, якія рухаюцца ў кірунку да Сімферопаля з сяла Укромнага, належаць Чарнаморскаму флоту Расейскай Федэрацыі.

Паводле інфармацыі крыніцы "Цэнтра журналісцкіх расследаванняў", мясцовыя жыхары іх блакуюць.

Нагадаем, раней супрацоўнікі СБУ заяўлялі, што адпраўляюцца ў Сімферопальскі раён, каб перахапіць расейскія БТРы.

Як паведамлялася, у Крыме невядомыя людзі ў камуфляжы і са зброяй захапілі парламент і ўрад Крыма. На будынках паднялі сцягі Расеі. У Сімферопалі абвясцілі выходны.

Апошнія навіны