BE RU EN

СБУ абяцае перахапіць расейскія БТРы ў Крыме

  • 27.02.2014, 11:24

Супрацоўнікі СБУ адпраўляюцца ў Сімферопальскі раён, каб перахапіць расейскія БТРы.

"Нашы супрацоўнікі правядуць пэўныя дзеянні, каб не дапусціць парушэння грамадскага парадку", - сказала па тэлефоне супрацоўнік прэс-групы Крымскага ўпраўлення СБУ.

Па дадзеных СМІ, ва Уютным стаяць 7 БТРаў, нібыта каб узмацніць ахову аб'ектаў Чарнаморскага флоту Расеі, які знаходзіцца ў Крыме, піша Цензор.НЕТ.

Як паведамлялася, у Крыме невядомыя людзі ў камуфляжы і са зброяй захапілі парламент і ўрад Крыма. На будынках паднялі сцягі Расеі. У Сімферопалі абвясцілі выходны.

Апошнія навіны