BE RU EN

Сярод захопнікаў парламента Крыма - снайперы

  • 27.02.2014, 11:03

Сярод людзей, якія захапілі ВР Крыма, ёсць снайперы.

Зараз у будынку парламента Крыма знаходзіцца каля 50 чалавек. Яны ўзброеныя паляўнічымі абрэзамі, а таксама сярод людзей, якія захапілі памяшканне, ёсць снайперы, паведаміла Еспресо.TV журналістка мясцовага тэлебачання.

Паводле яе слоў, невядомыя рыхтуюцца будаваць барыкады пад будынкам парламента, пра што сведчыць вялікая колькасць паддонаў і іншага будаўнічага смецця, якім практычна ўжо загарадзілі ўваход у памяшканне.

Да будынка прапусцілі толькі расейскіх журналістаў. Калі ў памяшканне ВР Крыму паспрабавалі прабрацца мясцовыя журналісты, у іх кінулі светлашумавую гранату.

Кіраўнік Кабміна Крыма рэкамендаваў мясцовым жыхарам не выходзіць на працу.

Зараз у цэнтры горада збіраецца мітынг прыхільнікаў Расеі.

Фота: AP/Darko Vojinovic

Апошнія навіны