BE RU EN

Прэм'ер Літвы не паедзе на ЧС у Менск

  • 27.02.2014, 10:16

Літоўскі прэм'ер Альгірдас Буткявічус паведаміў, што не паедзе назіраць за матчамі чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі.

"На чэмпіянат, хутчэй за ўсё, не паеду, хоць запрошаны, я вельмі заняты ў гэты час", - сказаў кіраўнік урада ў чацвер у інтэрв'ю радыёстанцыі Ziniu radijas. На маючы адбыцца ў траўні ў Менску Чэмпіянат свету ў якасці ганаровага госця Альгірдаса Буткявічуса афіцыйна запрасіў на гэтым тыдні амбасадар Беларусі ў Літве, піша "Інтэрфакс".

Пры гэтым прэм'ер выказаў задавальненне добрымі эканамічнымі адносінамі з Беларуссю і выказаў надзею на іх пашырэнне. Ён адзначыў, што разгледзіць магчымасць наведаць восеньскі літоўска-беларускі эканамічны форум у Магілёве.

Апошнія навіны