BE RU EN

Прэзідэнта Башкартастана перайменавалі ў башлыгы

  • 27.02.2014, 9:52

Дэпутаты Дзяржсходу Башкірыі перайменавалі прэзідэнта рэспублікі ў башлыгы, што азначае кіраўнік.

Пра гэта 27 лютага паведамляе «Інтэрфакс».

Адпаведныя змены мясцовыя парламентары ўнеслі ў рэгіянальную канстытуцыю. Новыя правілы ўступяць у сілу з 1 студзеня 2015 года. Да гэтага часу і прэзідэнт, і башлыгы будуць лічыцца раўназначнымі найменнямі кіраўніка рэспублікі, піша Lenta.ru.

Сярод іншых варыянтаў назвы прэзідэнта, па дадзеных СМІ, дэпутаты разглядалі хакім (кіраўнік), югары вакіль (вярхоўны кіраўнік) і азамат (доблесны воін). У выніку за варыянт башлыгы выказаўся прэзідэнт Башкірыі Рустэм Хамітаў.

Перайменаванне кіраўніка Башкірыі адбываецца ў адпаведнасці з законам, які прынялі падчас прэзідэнцтва Дзмітрыя Мядзведзева. Паводле гэтага правіла, усе пасады прэзідэнтаў у суб'ектах Расеі павінны да 2015 года атрымаць новыя назвы. На дадзены момант прэзідэнта не перайменавалі толькі ў Татарстане.

Апошнія навіны