BE RU EN

Дмытро Яраш: Януковіч падчас нашай сустрэчы выглядаў спалоханым

  • 26.02.2014, 21:39

Лідар «Правага сектара» пацвердзіў сваю сустрэчу з былым прэзідэнтам Віктарам Януковічам 20 лютага.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю выданню «Украинский тыждень».

«Цяпер распаўсюджваецца нямала інфармацыі аб маёй таемнай сустрэчы з Януковічам. Яна сапраўды была, але ўжо пасля заканчэння актыўных дзеянняў сілавікоў. Выйшлі СБУшнікі і прапанавалі не толькі мне, але і майму бліжэйшаму атачэнню, сустрэцца для спынення кровапраліцця, - распавёў Дмытро Яраш. - Адпаведна, я паехаў у адміністрацыю».

Са слоў лідара «Правага сектара», Януковіч прапаноўваў яму падпісаць пагадненне аб спыненні канфлікту.

«Я адмовіўся гэта зрабіць. Сказаў, што мы марыянеткамі ніколі не былі і не будзем. І, Віктар Фёдаравіч, давайце выводзьце войскі, бо пачнецца партызанская вайна ва ўсёй Украіне, - распавёў Яраш. - Пры гэтым гаварылася, што мы не адступім, што не складзем зброю, будзем стаяць да канца. Я не бяру гэтую заслугу на сябе, бо на яго ціснулі і дыпламаты, але магчыма гэта для яго стала таксама пэўнай кропелькай, калі ён пастанавіў спыніць так званую антытэрарыстычную аперацыю і адвесці войскі».

Са словах Яраша, Януковіч выглядаў спалоханым.

«Хоць ён разбурыў пэўныя мае стэрэатыпы, бо я ніколі з ім не сустракаўся. Мне здавалася, што ён дурнейшы. А ён так стараўся нешта фармуляваць... Але відаць было, што ён знясілены і спалоханы», - дадаў Яраш.

Ён адзначыў, што размова доўжылася нядоўга. На пытанне, ці баяўся ён ехаць на Банкавую, лідар «Правага сектара» адказаў: «Баяўся. Я думаў не вярнуся»..

Фота: Sergei Supinsky/AFP

Апошнія навіны