BE RU EN

«Цітушкі» маскуюцца пад самаабарону Майдана

  • 26.02.2014, 20:45

Байцам самаабароны выдадуць уніформу, каб іх не блыталі з «цітушкі».

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» народны дэпутат ад «Батькивщины» Аляксандр Брыгінец.

«З заўтрашняга дня самаабарона будзе мець сваю уніформу, якую рыхтуюць супольна з МУС, а тыя, хто самазванцы, - будуць без формы... Значыць, яны - «цітушкі» і іх трэба затрымліваць. Прыкладна тое, што я прапаноўваў некалькі гадзін таму. Авакаў, як бачыце, думае ў тым жа кірунку», - напісаў дэпутат.

Раней кіяне некалькі разоў скардзіліся на правакатараў, якія нападалі на людзей, кажучы пры гэтым, што яны прэзентуюць самаабарону Майдана.

Апошнія навіны