BE RU EN

Рэвалюцыя каштоўнасцей: як гатэлі ды кавярні ператварыліся ў шпіталі

  • 26.02.2014, 20:30

Медпункты на Майдане не спынялі працу ні на хвіліну.

Нягледзячы на масавыя атакі, пажары, танкі, баявыя гранаты, аўтаматныя чэргі і газ - пункты медыцынскай дапамогі на Майдане не толькі не спынялі працу ні на хвілю ў самыя небяспечныя моманты, а толькі адкрываліся зноў і зноў, піша «Украінская праўда».

Сёння, калі «вайна» амаль скончаная, гэта здаецца не так важна і істотна, але ўсё яшчэ некалькі дзён таму гэта было і жыццёва неабходна і жыццёва небяспечна.

Асабліва востра гэта адчувалася пасля пажару ў Доме прафсаюзаў, дзе загінуў галоўны медцэнтр рэвалюцыі.

Праўда, імгненна цэнтр меддапамогі быў заснаваны ў Міхайлаўскім саборы, а раніцай наступнага дня новыя медпункты выраслі, як грыбы пасля дажджу ў кавярнях ды гатэлях.

Апошнія навіны