BE RU EN

Актывісты пабывалі ў маёнтку «регіянала» Алейніка (Відэа)

  • 26.02.2014, 19:08

Блізу сотні актывістаў Еўрамайдану прыехалі на лецішча народнага дэпутата ад Партыі рэгіёнаў Уладзіміра Алейніка.

Яно размешчанае ў вёсцы Кедзіна Гара Чаркаскай вобласці, піша korrespondent.net.

У маёнтку пратэстоўцаў сустрэў толькі сабака. Ні дэпутата, ні ягоных сваякоў, ні абслугоўвальнага персаналу на тэрыторыі лецішча не было. Разбураць маёмасць актывісты не сталі.

У прыватнасці, на прылеглай тэрыторыі лецішча Алейніка актывісты выявілі чайны дамок, саўны, гаражы і катэры і агароджаны пляж на беразе Дняпра.

Суседзі нардэпа заяўляюць, што ў доме Алейніка ёсць некалькі падземных паверхаў з басейнам і гасцявымі пакоямі. Са слоў мясцовых жыхароў, апошні раз Алейнік быў тут два тыдні таму.

Апошнія навіны