BE RU EN

Акцыя салідарнасці з Васьковічам прайшла ля сцен КДБ

  • 26.02.2014, 18:38

Моладзевыя актывісты сфатаграфаваліся з партрэтамі палітвязня насупраць будынку КДБ у Менску.

Такім чынам прадстаўнікі «Маладых хрысціянскіх дэмакратаў» павіншавалі палітвязня Яўгена Васьковіча з днём нараджэння.

Актывісту «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» (БХД) Васьковічу споўнілася сёння 24 гады. Гэта чацвёрты дзень нараджэння, які ён сустракае за кратамі.

Актывісты таксама знялі відэаролік у падтрымку палітвязня, паведамляе прэс-служба БХД.

Нагадаем, Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення нібыта за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. У верасні мінулага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

Апошнія навіны