BE RU EN

Замежныя нэта-актывы Нацбанка знізіліся на $376 мільёнаў

  • 26.02.2014, 18:33

Чыстыя замежныя актывы Нацыянальнага банка Беларусі на 1 лютага 2014 г склалі $4945,6 млн.

Гэта на $376,6 млн (7,1 %) менш, чым на 1 студзеня 2014 года, паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацбанка.

Зніжэнне замежных нэта-актываў паводле вынікаў студзеня 2014 абумоўлена зніжэннем замежных брута-пасіваў на $42,9 млн (3,3%) да $1257,9 млн на 1 лютага 2014 г пры зніжэнні брута-актываў на $419,5 млн (6,3%) да $ 6203,5 млн, піша АФН.

Сума чыстых замежных актываў, размешчаных у свабодна канверсоўнай валюце, на 1 лютага 2014 склала $4814,8 млн, у абмежавана канверсоўнай валюце - эквівалент $130,8 млн.

Апошнія навіны