BE RU EN

Каля штаба Чарнаморскага флоту з'явіліся БТРы (Відэа)

  • 26.02.2014, 17:47

Да штаба Чарнаморскага флоту Расеі ў Севастопалі падагналі бронетэхніку.

Яшчэ адзін БТР стаіць каля Дома Масквы, паведамляе «5 канал».

Нагадаем, крымскія татары ў сераду з раніцы занялі падыходы да Вярхоўнай Рады Крыма ў Сімферопалі, патрабуючы захаваць рэспубліку ў складзе Украіны. Таксама побач з будынкам крымскага парламента праходзіць акцыя рускіх нацыяналістаў. Яны патрабуюць далучэння паўвострава да Расеі. Паміж двума мітынгамі адбываюцца бойкі, пацярпелі некалькі чалавек, міліцыя спрабуе спыніць сутычкі і падзяліць мітынгоўцаў.

Старшыня Вярхоўнага Савета АРК Уладзімір Канстанцінаў запэўніў, што ў крымскім парламенце не ставяць пытанне аб выхадзе Крыма са складу Украіны.

http://censor.net.ua/cnPlayer.swf?vf=260214_che

Апошнія навіны