BE RU EN

Пракаповіч корміць прадпрымальнікаў абяцаннямі

  • 26.02.2014, 17:34

Віцэ-прэм'ер заявіў, што Нацбанк рыхтуе рашэнні, якія «кардынальна палепшаць магчымасці бізнесу».

Пра гэта ён паведаміў журналістам у Аршанскім раёне, дзе сёння праходзіць выязная нарада-семінар па пытаннях развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, перадае БелТА.

«Вельмі спадзяемся, што ў бліжэйшы час Нацыянальны банк прыме адмысловае рашэнне менавіта па пытаннях садзейнічання развіццю малога і сярэдняга бізнесу, - сказаў намеснік прэм'ер-міністра. - Не буду казаць пра дэталі, але гэтыя рашэнні могуць кардынальным чынам змяніць магчымасці развіцця малога і сярэдняга бізнесу. Тое, што можна і трэба зрабіць у першую чаргу, - дазволіць крэдытаванне ў замежнай валюце без усялякіх адрозненняў на малы і сярэдні бізнес. І, па-другое, прыняць шэраг мер для таго, каб паменшыць адсоткавыя стаўкі ў беларускіх рублях».

Пётр Пракаповіч падкрэсліў, што Нацыянальны банк рыхтуецца прыняць па гэтым кірунку асобную пастанову.

Апошнія навіны