BE RU EN

Кадыраў сабраўся ў Крым

  • 26.02.2014, 16:11

Кіраўнік Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў збіраецца наведаць Крым.

Ён паведаміў, што хоча выказаць падтрымку сепаратыстам, якія мітынгуюць у сталіцы аўтаномнай рэспублікі. «Едзем з Прасвірыным на «цягніку дружбы» падтрымліваць рускіх у Крыме», - напісаў Рамзан Кадыраў у сваім акаўнце ў «Твітэры».

Нагадаем, што 25 лютага каля будынка Вярхоўнага савета Крыма ў Сімферопалі пачалася бестэрміновая акцыя з патрабаваннем да кіраўніцтва рэгіёну не прызнаваць новую ўладу ў Кіеве.

Мітынгоўцы ўсталявалі расейскі сцяг над будынкам Вярхоўнага савета Крыма ў Сімферопалі. Пратэстоўцы лічаць незаконнай змену ўлады ў Кіеве і патрабуюць правесці рэферэндум аб статусе Крыма. Пазней сцяг быў зняты, а акцыя пратэсту з патрабаваннем не прызнаваць новую ўладу ў Кіеве, аб'яўленая бестэрміновай.

У цяперашні час у Сімферопалі адбыліся сутычкі паміж па-прарасейску настроенымі мітынгоўцамі, якія не хочуць прызнаваць станаўленне новай улады ў Кіеве і тымі, хто яе падтрымлівае, ёсць пацярпелыя.

Апошнія навіны