BE RU EN

Святлана Лабада: Смуткуем па «Нябеснай сотні»

  • 26.02.2014, 15:26

Украінская спявачка ўшанавала памяць загінулых актывістаў Майдана.

Падчас супрацьстаяння на Майдане Незалежнасці ў Кіеве ўкраінская спявачка Святлана Лабада ўстрымлівалася ад каментароў, аднак не змагла маўчаць, калі даведалася пра трагічна загінулых актывістаў, піша viva.ua.

На сваёй старонцы ў Instagram Святлана Лабада апублікавала фота, зробленае «пад стэлай» у цэнтры сталіцы ў дзень развітання з Героямі Украіны - актывістамі, якія загінулі на Майдане.

«У памяць усім загінулым на Майдане. Балюча. Цяжка. Гэта наша гісторыя», - падпісала здымак зорка.

Адзначым, што кіеўская гарадская дзяржаўная адміністрацыя плануе ўсталяваць помнік «Нябеснай сотні» ў цэнтры Кіева. Пра гэта ўчора паведаміла прэс-служба дэпартамента горадабудаўніцтва і архітэктуры Кіеўскай гардзяржадміністрацыі.

Апошнія навіны