Белстат: Беларусы збяднелі на 9%
- 26.02.2014, 15:14
Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата паменшылася на 9,1%.
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у студзені 2014 года склала 5 322,4 тыс. рублёў, і паменшылася ў параўнанні са снежнем 2013 года на 9,1%, або на 532,2 тыс. рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі) ў студзені 2014 года ў параўнанні са студзенем 2013 года павялічылася на 5,8%, у студзені 2014 года ў параўнанні са снежнем 2013 года паменшылася на 10,5%.