BE RU EN

Загадчык гаспадаркі Януковіча знайшоўся ў Італіі

  • 26.02.2014, 13:54

Былы старшыня Дзяржаўнага ўпраўлення справамі пры прэзідэнце Украіны Андрэй Кравец быў знойдзены ў Італіі.

Пра гэта паведаміў грамадскі дзеяч Барыс Наважылаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Сябры! Добрая навіна. Ён знайшоўся. Кіраўнік справамі (загадчык гаспадаркі) Дзяржаўнага ўпраўлення справамі пры прэзідэнце Украіны Януковічы Кравец Андрэй, вылецеў у Мілан і знаходзіцца на тэрыторыі Італіі», - напісаў актывіст.

Ён звярнуўся да СБУ і МУС і паведаміў, што за месцазнаходжаннем Краўца сочаць яго сябры, паведамляе Еспресо.TV.

Нагадаем, экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч абвешчаны ў вышук. Пра яго месцазнаходжанне паступаюць супярэчлівыя звесткі.

Апошнія навіны