BE RU EN

Вынікі валютных таргоў: еўра - 13 400 рублёў

  • 26.02.2014, 11:43

На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.

Курс даляра па іх выніках вырас на чарговыя 10 рублёў і склаў 9750 беларускіх, гэта чарговы рэкорд. Еўра таксама «гістарычна» падаражэў, дадаўшы 20 рублёў.

Кошт еўра па выніках сённяшніх таргоў дарос да 13 400 беларускіх рублёў. Курс расейскага рубля знізіўся да 272,5 беларускага рубля. Пра гэта onliner.by паведамілі ў «Банку Масква-Менск».

Нагадаем, у аўторак курс даляра і еўра абнавілі гістарычныя максімумы, падаражэлі на 10 рублёў. Кошт даляра склаў 9 730, еўра - 13 380 беларускіх рублёў. Пры гэтым курс расейскай валюты не змяніўся - 274 рубля.

Апошнія навіны