BE RU EN

На чыгуначным вакзале Гомеля разлілі ртуць

  • 26.02.2014, 10:04

Шарыкі ртуці былі заўважаныя каля паўночы на падлозе ў будынку прыгараднага чыгуначнага вакзалу.

На месца здарэння выклікалі ратавальнікаў, замеры якіх паказалі, што канцэнтрацыя пароў ртуці ў паветры ўтрая перавысіла дапушчальныя значэнні, паведамляе прэс-служба МНС.

Ратавальнікі сабралі на плошчы каля 10 квадратных метраў прыкладна 30 грам атрутнага металу. Эвакуацыя не патрабуецца.

Праваахоўныя органы высвятляюць, хто аўтар «дыверсіі».

Апошнія навіны