BE RU EN

«Беркут» ліквідаваны

  • 26.02.2014, 7:35

В.а. кіраўніка МУС Украіны падпісаў загад аб ліквідацыі спецпадраздзялення.

Пра гэта Арсэн Авакаў напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» сёння ўначы.

«Беркута» больш няма. Падпісаў загад нумар 144 ад 25 лютага 2014 года «Аб ліквідацыі спецыяльных падраздзяленняў міліцыі грамадзянскай бяспекі «Беркут», - паведаміў ён.

Арсэн Авакаў паабяцаў паведаміць падрабязнасці на спецыяльным брыфінгу 26 лютага.

Нагадаем, спецпадраздзяленне «Беркут» выкарыстоўвалася ўладамі Украіны для барацьбы з удзельнікамі пратэстаў.

Апошнія навіны