BE RU EN

Над будынкам парламента Крыму паднялі сцяг Расеі

  • 25.02.2014, 21:11

Вярхоўную раду Крыма пікетавалі блізу 500 жыхароў Сімферопаля.

Жыхары Крыма, мітынгоўцы супраць новай улады ва Украіне, усталявалі сцяг Расейскай Федэрацыі на будынку Вярхоўнай рады Крыма. Фота падзей выставіў у сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" журналіст Алег Кручкоў.

"Расейскі сцяг на франтоне Вярхоўнага Рады Крыма. Людзі скандуюць - "Зняць Трызуб" - падпісаў здымак аўтар.

Вярхоўную раду Крыма пікетавалі з патрабаваннямі прыняць пастановы, якія забяспечваюць аўтаноміі незалежнасць ад цэнтральнай улады Украіны. У прыватнасці, яны патрабуюць ад дэпутатаў вярнуць канстытуцыю 1992 года, правесці рэферэндум аб пытанні статусу Крыма і абараніць крымскі "Беркут". Пратэстоўцы прынеслі сцягі Крыма, Расеі і скандавалі "Расія!" і "Беркут!".

Да людзей выйшаў старшыня ВР аўтаноміі Уладзімір Канстанцінаў і заявіў, што не мае намеру пакідаць Крым і будзе з яго жыхарамі да апошняга. Ён таксама сказаў: "Сёння Кіеў не хоча развязваць нашыя праблемы, таму мы павінны згуртавацца і дзейнічаць рашуча. Сілы ў аўтаноміі і крымчан дастаткова. Неанацызм у Крым не пройдзе. Мы не здрадзім Крыму".

Нагадаем, з некаторых звестак, у Крыме хаваецца былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.

Апошнія навіны