BE RU EN

Набытую за $1,8 мільёна карціну Хаіма Суціна прывязуць у Менск

  • 25.02.2014, 20:19

Менчукам пакажуць твор нараджэнца Беларусі Хаіма Суціна.

Да нядаўняга часу ў Беларусі не было ніводнай карціны мастака, які нарадзіўся ў Смілавічах Чэрвеньскага раёна, піша БелТА.

У 2012 годзе «Белгазпрамбанк» набыў ягоны твор «Вялікія лугі ў Шартрэ». У гэтым годзе на Sotheby's банк за $1,8 мільёна набыў другую карціну, «Ева», намаляваную ў 1928 годзе.

Спецыялісты кажуць, што з усіх партрэтных твораў Хаіма Суціна яна з'яўляецца адной з найбольш рэалістычных.

Твор будзе паказаны на выставе «Дзесяць вякоў мастацтва Беларусі».

На ёй будуць паказаныя і іншыя набыткі банка: кніга Сымона Полацкага «Жазло ўладарання» (1667), карціны Марка Шагала, а таксама «Партрэт паэта Тамаша Зана», напісаны Валенціем Ваньковічам.

Выстава пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі з 27 сакавіка да 10 ліпеня.

Апошнія навіны