BE RU EN

ЗША гатовыя супрацоўнічаць з новымі ўладамі Украіны

  • 25.02.2014, 19:26

Намеснік дзяржсакратара ЗША абмеркаваў сітуацыю ва Украіне з Арсеніем Яцэнюком.

Амерыканскі бок выказаў гатоўнасць супрацоўнічаць з новым украінскім урадам для дасягнення спакою ў краіне, паведаміў намеснік Дзяржаўнага сакратара ЗША Уільям Бэрнс падчас сустрэчы з лідарам фракцыі «Батькивщина» Арсеніем Яцэнюком.

Сустрэча адбылася ў аўторак, 25 лютага, у Кіеве, піша «Корреспондент».

Уільям Бэрнс ад імя ўрада ЗША выказаў разуменне і падтрымку дзеянняў новай украінскай улады.

«Амерыканская старана выказала гатоўнасць супрацоўнічаць з новым украінскім урадам для дасягнення спакою ў краіне, рэалізацыі еўрапейскага імкнення ўкраінскага народа і правядзення рэформаў, якія патрабавалі правесці ўдзельнікі мірных пратэстаў», - паведамляе партыя аб выніках сустрэчы.

Таксама стораны абмеркавалі стан, у якім знаходзіцца краіна, і як прыярытэты - дасягненне бяспекі ў дзяржаве.

Апошнія навіны