BE RU EN

Міністр ЖКГ прапанаваў падвысіць «камуналку»

  • 25.02.2014, 18:50

Андрэй Шорац прапануе дадаць у жыроўку інвестыцыйную надбаўку.

З такой прапановай ён выступіў на пасяджэнні рабочай групы ў вывучэнні праблемных пытанняў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, паведамляе БелТА.

Паводле ягоных слоў, у планава-разліковы кошт за жыллёва-камунальныя паслугі трэба ўвесці інвестыцыйны складнік, у адваротным выпадку «на маштабнае абнаўленне асноўных сродкаў, на ўкараненне энэргаэфектыўнага абсталявання, на сур'ёзныя праекты з самавітымі капіталаўкладаннямі разлічваць не даводзіцца».

«Увядзенне інвестыцыйнага складніка ў планава-разліковы кошт дасць магчымасць прыцягнуць інвестыцыі ў галіну, а значыць, знізіць бюджэтнае фінансаванне».i>, - растлумачыў Шорац.

Апошнія навіны