BE RU EN

Цыгарэты падаражэюць на 14%

  • 25.02.2014, 17:39

У Беларусі з 1 сакавіка будуць павялічаныя кошты на некаторыя маркі цыгарэт.

Такая інфармацыя размешчаная на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Так, з 1 сакавіка максімальныя рознічныя кошты на цыгарэты вытворчасці ГТФ «Нёман» будуць павялічаныя на 2,9-5,4% у залежнасці ад маркі цыгарэт. Падаражанне закране такія папулярныя маркі, як Alliance, Viceroy, Pall Mall, Lucky Strike, Monte Carlo, Kent, Vogue, Winston і Glamour.

Цыгарэты вытворчасці ТАА «Тытунь-Інвест» падаражэюць на 0,5-6%. Вырастуць кошты на такія цыгарэты, як Magna, LD, Monte Carlo, Mild Seven, Mevius, Camel і Winston.

Кошты на імпартныя цыгарэты павялічацца на 3,3-14,3%. Падаражэюць Sobranie, Lucky Strike Click&Roll, Camel, Kent.

Максімальныя рознічныя кошты на цыгарэты ў Беларусі з пачатку 2012 года ўстанаўліваюцца штомесяц па заяўках вытворцаў і імпарцёраў тытунёвых вырабаў.

Апошні раз кошты на цыгарэты павышаліся 1 лютага гэтага года.

Апошнія навіны