BE RU EN

Руслана не хоча працаваць у Кабміне

  • 25.02.2014, 15:09

Спявачка Руслана Лыжычка не плануе станавіцца членам Кабміна Украіны і застаецца валанцёрам Майдана.

Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Я ўчора зусім недвухсэнсоўна абвясціла, што не планую быць ва ўрадзе. Крытэры для кандыдатур, якія павінны ўзяць удзел у рабоце ўрада, былі сфармаваныя Кругам Народнага Даверу Майдана. Там ёсць і мой подпіс. Я не адказваю гэтым крытэрам, і ўжо шмат разоў заяўляла пра тое, што ў мяне няма планаў ісці ў палітыку.

Я застаюся валанцёрам Майдана. А Майдан пакідае за сабой права кантролю над фармаваннем органаў улады і іншых заканадаўчых актаў па пятым артыкуле Канстытуцыі», - напісала Руслана.

Апошнія навіны