BE RU EN

Справа супраць Януковіча ўжо ў Пячэрскім судзе Кіева

  • 25.02.2014, 13:09

Справа аб прыцягненні да адказнасці былога прэзідэнта Віктара Януковіча знаходзіцца ў Пячэрскім судзе Кіева.

Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта паведаміў на пасяджэнні парламента намеснік Вярхоўнай Рады Украіны Руслан Кашуліснкі.

Ён адзначыў: «Толькі што тэлефанаваў генеральны пракурор Украіны - справа адносна прыцягнення, вышуку і г.д былога прэзідэнта цяпер знаходзіцца ў Пячэрскім судзе ў чаканні рашэння Пячэрскага суда».

Фота: dw.de

Апошнія навіны