BE RU EN

Фотафакт: лецішча прэзідэнта Польшчы

  • 25.02.2014, 13:06

На фоне скандалаў з раскошнай нерухомасцю ўкраінскіх палітычных дзеячаў журналісты вывучаюць дамы еўрапейскіх палітыкаў.

Фатаграфію лецішча прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага ў мясцовасці Буда Руска, недалёка ад беларускай мяжы, размясціў у «Фэйсбуку» журналіст Дзмітрый Гурневіч.

У Варшаве ў прэзідэнта ёсць 4-пакаёвая кватэра, якая дасталася яму ў спадчыну. Там цяпер жывуць двое яго дзяцей, пакуль сам Камароўскі з жонкай часова пражывае ў невялікай рэзідэнцыі ва ўрадавым квартале.

Апошнія навіны