BE RU EN

312 актывістаў Майдана застаюцца зніклымі

  • 25.02.2014, 12:36

Да гэтага часу невядомае месцазнаходжанне 312 чалавек, якія зніклі падчас супрацьстаяння актывістаў Майдана і сілавікоў, пачынаючы з 18 лютага.

Такая інфармацыя размешчаная на старонцы «Еўрамайдан SOS» у «Фэйсбуку», піша сайт day.kiev.ua.

«Па стане на 01.30 25 лютага мы шукаем 312 чалавек. Звяртаем увагу: гэтыя людзі не абавязкова «без вестак зніклыя», пра іх нам вядома, што хто-небудзь з родных, блізкіх, сяброў не ведаюць, дзе яны і не могуць устанавіць сувязь. Таксама трапленне ў гэты пералік не азначае аўтаматычна, што асоба мае дачыненне да падзеяў Еўрамайдана», - гаворыцца ў паведамленні.

Пералік зніклых асоб, а таксама кантакты іх блізкіх можна знайсці на старонцы кам'юніці.

Апошнія навіны