BE RU EN

Генерал СБУ распавёў, хто плаціў «цітушкам» за разгоны Майдана

  • 25.02.2014, 11:17

Ва Украіне наймалі прарасейскіх элементаў, лічыць генерал СБУ Аляксандр Скіпальскі.

Экс-намеснік кіраўніка СБУ, генерал-лейтэнант Аляксандр Скіпальскі лічыць, што людзі, нанятыя для барацьбы з Майданам, атрымлівалі грошы ад украінскіх алігархаў і злачынцаў.

Пра гэта заявіў у эфіры Еспресо TV.

«Прарасейскія элементы, якія наймаліся ва Украіне, фінансаваліся нашымі алігархамі і злачынцамі. У мяне ёсць аператыўная выведвальная інфармацыя. Доказы ў мяне ёсць», - заявіў ён.

Нагадаем, палітычны крызіс пачаўся на Украіне ў канцы лістапада 2013 года, калі Кабмін абвясціў аб прыпыненні еўраінтэграцыі. Масавыя акцыі прайшлі па ўсёй Украіне і ў студзені выліліся ў сутыкненні з міліцыяй.

Маштабныя вулічныя беспарадкі аднавіліся 18 лютага, у выніку загінулі больш за 100 чалавек, амаль 700 пацярпелі.

Апошнія навіны