BE RU EN

Тры дзесяткі байцоў «Беркута» ўцяклі са зброяй

  • 25.02.2014, 11:01

Больш за 30 байцоў кіеўскага «Беркута» ўцяклі разам са зброяй.

Пра гэта паведаміў в.а. міністра ўнутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў, перадае ТСН.

Паводле яго слоў, сілавікі спалохаліся пачатку следства і пошуку тых, хто даваў і выконваў злачынныя загады падчас супрацьстаяння з народам.

Калі менавіта зніклі байцы і колькі зброі прыхапілі, невядома.

«Гэта тая праблема, якую мы збіраемся вырашыць сёння-заўтра», - заявіў Авакаў.

Нагадаем, палітычны крызіс пачаўся на Украіне ў канцы лістапада 2013 года, калі Кабмін абвясціў аб прыпыненні еўраінтэграцыі. Масавыя акцыі прайшлі па ўсёй Украіне і ў студзені выліліся ў сутыкненні з міліцыяй.

Маштабныя вулічныя беспарадкі аднавіліся 18 лютага, у выніку загінулі больш за 100 чалавек, амаль 700 пацярпелі.

Фота: liga.net

Апошнія навіны