BE RU EN

Кніга пра Алеся Бяляцкага - у Міжнароднай бібліятэцы Стакгольма

  • 25.02.2014, 10:55

24 лютага журналіст Валерый Каліноўскі перадаў дакументальную кнігу «Справа Бяляцкага» ў Міжнародную бібліятэку ў Стакгольме.

Кніга распавядае пра жыццё праваабаронцы і пісьменніка Алеся Бяляцкага і несправядлівы суд над ім, які прысудзіў яго да 4-х з паловай гадоў зняволення ў Бабруйскай калоніі, перадае «Радыё Рацыя».

У Міжнароднай бібліятэцы ў Стакгольме знаходзяцца кнігі на розных мовах свету, у тым ліку і на беларускай мове.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №2 Бабруйска па прысудзе суда. 24 лістапада 2011 года суд прызнаў яго вінаватым ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварыў да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў, што грошы, якія паступаюць на іх, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

Апошнія навіны