BE RU EN

Украінцы прапануюць адзначаць Дзень абаронцы Айчыны 20 лютага

  • 25.02.2014, 10:45

Гэта дзень, калі ад куль снайпераў загінулі дзесяткі актывістаў Майдана.

У той час як у краінах былога СССР Дзень абаронцы Айчыны па традыцыі працягваюць адзначаць 23 лютага, украінскія парламентары аналагічнае свята хочуць праводзіць 20 лютага - у дзень, калі ад куль снайпераў загінулі дзесяткі актывістаў Майдана.

Адпаведны законапраект ужо зарэгістраваны ў Вярхоўнай Радзе. Аўтарамі выступілі дэпутаты ад «Свабоды» Аляксандр Сыч і Анатоль Вітаў, піша NR2.ru.

Нагадаем, што менавіта 20 лютага стаў трагічным днём ва Украіне, калі ў цэнтры Кіева загінула каля сотні чалавек, большую частку з якіх склалі актывісты Майдана, што загінулі за свабоду. У панядзелак, 24 лютага, дэпутаты Вярхоўнай Рады прысвоілі ім званні Герояў Украіны.

Фота: Reuters

Апошнія навіны