BE RU EN

Жырыноўскі патрабуе забараніць Руслану і «Океан Эльзы»

  • 25.02.2014, 10:12

Украінскім калектывам, артысты якіх займаюць «антырасейскую пазіцыю», трэба забараніць гастролі ў Расею.

Пра гэта заявіў у аўторак лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, паведамляе РІА «Новости».

У прыватнасці, палітык прывёў у прыклад спявачку Руслану і ўкраінскі калектыў «Океан Эльзы». «Гэта недапушчальна. Там на майдане гарлапаняць, што мы самыя дрэнныя, а грошы едуць зарабляць да нас. Гэта проста непрыстойна», - растлумачыў Уладзімір Жырыноўскі.

Група «Океан Эльзы» выступіла 14 снежня 2013 года на Майдане Незалежнасці перад прысутнымі. Мерапрыемства наведалі больш за 200 тысяч чалавек. Руслана Лыжычка была валанцёрам Майдана з самага пачатку пратэстаў і неаднаразова выступала на акцыях.

Апошнія навіны