BE RU EN

Паліцыя Масквы налічыла на мітынгу 300 чалавек, а затрымала 420

  • 25.02.2014, 9:41

Каля 420 чалавек былі затрыманыя на акцыі ў абарону фігурантаў «балотнай справы» ў цэнтры Масквы.

Пры гэтым маскоўская міліцыя паведамляла, што «ў цэнтральнай частцы горада ў панядзелак увечары сабраліся каля 300 чалавек». Расейская міліцыя звычайна заніжае колькасць дэманстрантаў, піша gazeta.ru.

Сярод тых, хто трапілі ў аўтазакі, таксама былі спявачкі Надзея Талаконнікава, Марыя Алёхіна, палітыкі Барыс Нямцоў і Аляксей Навальны.

Таксама затрыманы каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

Апошнія навіны