BE RU EN

Арыштаваны старшыня «Беллегпрама»

  • 24.02.2014, 20:49

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да старшыні канцэрна «Беллегпрам».

Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі, паведамляе БелТА.

Яшчэ адная крымінальная справа распачатая супраць дырэктара ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка».

Названыя службовыя асобы затрыманыя сёння супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў. Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя паводле ч.3 арт. 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Апошнія навіны