BE RU EN

Жыхары Маладзечна ўшанавалі памяць герояў Майдана

  • 24.02.2014, 9:58

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» запалілі лампадкі каля помніка «Пакутнікам за волю і незалежнасць» у Маладзечне.

Таксама, як стала вядома сайту charter97.org, да манумента прымацавалі бел-чырвона-белыя і жоўта-блакітныя стужкі.

«Барацьба супраць дыктатур стала агульным пытаннем як для беларусаў, так і для ўкраінцаў, якія, на жаль, заплацілі вельмі высокі кошт, каб іх краіна не пайшла па шляху лукашэнкаўскага аўтарытарызму», - заявілі актывісты.

Таксама ў Маладзечанскім раёне на аўтобусных прыпынках рэгіянальных маршрутаў з'явіліся графіці «Слава Украіне! Героям Слава!».

Апошнія навіны