BE RU EN

Кіраўніцтва Харкава збегла ў Расею

  • 22.02.2014, 19:20

Губернатар Харкаўскай вобласці Міхаіл Добкін і мэр Харкава Генадзь Кернес пакінулі тэрыторыю Украіны.

Пра гэта паведаміў дэпутат і ўпаўнаважаны Вярхоўнай Рады ў кіраванні МУС, Арсен Авакаў ў сваім акаўнце ў сацсетцы «Фэйсбук».

«Добкін і Кернес пакінулі тэрыторыю Украіны ў напрамку Расеі праз прапускны пункт Гоптовка. А так хацелася абмеркаваць шэраг пытанняў», - напісаў ён.

Міхаіл Добкін - намеснік кіраўніка Харкаўскай абласной арганізацыі Партыі рэгіёнаў. Народны дэпутат Украіны IV склікання. Старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Генадзь Кернес - сакратар харкаўскага гарсавета Партыі рэгіёнаў, мэр Харкава.

Апошнія навіны