BE RU EN

У Межыгор'і знайшлі 31 аўто і залатую манету з партрэтам Януковіча

  • 22.02.2014, 16:22

Журналістаў на некалькі хвілін ўпусцілі ў гаспадарчыя памяшканні рэзідэнцыі Януковіча.

Пра гэта паведамляе Gazeta.ua.

У памяшканні знайшлі аўтапарк, які налічвае 31 машыну і 8 матацыклаў. Сярод матацыклаў былі рарытэтныя Харлей і Іжы. Сярод аўтамабіляў - класічныя аўтамабілі 50-60 гадоў.

Акрамя гэтага, знайшлі некалькі драўляных упакаваных скрынь, якія Януковіч так і не паспеў вывесці. Сярод рэчаў - карціны і пазалочаныя падсвечнікі ў чалавечы рост.

Кажуць, што таксама знайшлі кілаграмовую залатую манету з выявай Януковіча.

Апошнія навіны