BE RU EN

Беларусаў затрымалі на мяжы з Украінай

  • 22.02.2014, 15:47

Актывістаў «Маладога фронту» Міколу Дзямідзенку і Дзмітрыя Крамянецкага затрымалі на ўкраінскай мяжы.

Ім паставілі штампы аб забароне ўезду на тэрыторыю Украіны на 5 гадоў і адвезлі на беларускі бок. Там актывістаў трымалі ў чаканні міліцыі, а потым адвезлі ў Ельск. Актывісты накіроўваліся на Майдан ў Кіеў, паведамляе mfront.net.

У Ельску ў актывістаў канфіскавалі тэлефоны і склалі на іх пратаколы. Сувязі з Мікалаем Дземідзенкам і Дзмітрыем Крамянецкім няма.

Падчас папярэдняга візіту ў суседнюю краіну (10-20 студзеня) з хлопцаў узялі падпіску аб няўдзеле ў пратэстных акцыях на тэрыторыі Украіны.

Апошнія навіны