BE RU EN

Януковіч згубіўся

  • 22.02.2014, 11:16

Прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў парламенце Юрый Мірашнічэнка не ведае, дзе ў цяперашні час знаходзіцца кіраўнік дзяржавы Віктар Януковіч.

«У мяне няма інфармацыі пра месца знаходжання прэзідэнта», - сказаў Мірашнічэнка журналістам у суботу.

Ён адзначыў, што ходзяць розныя чуткі, шмат эмоцый. Мірашнічэнка паабяцаў паведаміць журналістам аб месцы знаходжання Януковіча, як толькі ў яго будзе такая інфармацыя.

Акрамя таго, ён сказаў, што не ведае, дзе знаходзяцца яго калегі з фракцыі Партыі рэгіёнаў і «хто з іх будзе тут». Пры гэтым Мірашнічэнка падкрэсліў, што нельга спыняць працу Вярхоўнай Рады.

У суботу інфармаваная крыніца паведаміла карэспандэнту агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», што Януковіч прыляцеў у Харкаў у ноч на суботу. Суразмоўца агенцтва таксама сказаў, што мяркуецца ўдзел Януковіча ў з'ездзе дэпутатаў паўднёва-усходніх абласцей Украіны, які пройдзе ў суботу.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма да гэтага часу.

Апошнія навіны