BE RU EN

Харкаў: Зэка гэць! (Відэа)

  • 22.02.2014, 9:59

Актывісты Еўрамайдану правялі шэсце па цэнтральных вуліцах Харкава.

Людзі прайшлі вечарам у пятніцу ад помніка Шаўчэнкі да польскага і расейскага генеральнага консульстваў.

Для гэтага міліцыя перакрыла аўтамабільны рух, паведамляе «Радыё Свабода».

Каля консульства Польшчы майданаўцы падзякавалі еўрапейскіх палітыкаў за падтрымку ўкраінскага народа і ўдзел у перамовах з прэзідэнтам Украіны. Ля сцен консульства людзі прамаўлялі: «Украіна - Польшча разам!».

Пасля гэтага актывісты прыйшлі да расейскага консульства, дзе выказалі падтрымку зняволеным «Балотнай плошчы». Шэсце прайшло пад лозунгамі «Украіна - гэта не Расея», «Украіне свабоду!», «Харкаў, падымайся!».

Выкрыквалі жыхары таксама і лозунг «Зэка гэць!».

Апошнія навіны