BE RU EN

Абама абмеркаваў з Пуціным сітуацыю ва Украіне

  • 22.02.2014, 3:12

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў пятніцу тэлефанаваў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну, каб абмеркаваць падзеі ва Украіне.

Пра гэта паведамляе ВВС Україна.

Вашынгтон дамагаецца хуткага выканання пагаднення аб выхадзе Украіны з крызісу, якое было дасягнутае пры пасярэдніцтве міністраў замежных спраў трох краін ЕЗ.

Са слоў прадстаўніка Белага Дома Джэя Карні, у размове Абама заклікаў да прадухілення гвалту, ажыццяўлення канстытуцыйных зменаў, фарміравання кааліцыйнага ўраду і правядзення датэрміновых выбараў».

Гэты тэлефонны званок прыйшоўся на складаны час у амерыкана-расейскіх адносінах, калі паміж ЗША і Расеяй абвастрыліся супярэчнасці і паводле Украіны, і ў дадатак да даўніх рознагалоссяў паводле Сірыі і Ірана.

Нагадаем, 21 лютага тры лідары апазіцыі - Арсень Яцэнюк, Алег Цягнібок і Віталь Клічко - і прэзідэнт Віктар Януковіч падпісалі пагадненне аб урэгуляванні палітычнай сітуацыі.

Апошнія навіны