BE RU EN

Януковіч вылецеў у Харкаў

  • 22.02.2014, 0:35

Разам з кіраўніком Украіны ў Харкаў вылецелі Рыбак, Клюеў і Навінскі.

Віктар Януковіч з абмежаваным колам асабліва надзейнай аховы, не заязджаючы ў Межыгор'е, а 22:40 вылецеў у Харкаў, паведаміла ZN.UA высокапастаўленая крыніца ў адміністрацыі прэзідэнта Украіны.

У прэзідэнцкім самалёце знаходзяцца таксама спікер парламента Уладзімір Рыбак, кіраўнік Адміністацыі прэзідэнта Андрэй Клюеў і народны дэпутат Вадзім Навінскі.

Самалёт накіраваны на маршрут Кіеў-Харкаў-Марыупаль-РФ, аднак ён можа быць адкарэктаваны.

Крыніца ZN.UA таксама падкрэсліла, што Януковіч мае сумнеў у мэтазгоднасці падпісання прынятага сёння Вярхоўнай Радай закона аб аднаўленні Канстытуцыі 2004 года.

Нагадаем, што ў суботу, 22 лютага, у Харкаве пройдзе З'езд дэпутатаў усіх узроўняў Паўднёва-Усходніх абласцей, Севастопаля і АР Крым.

Апошнія навіны