BE RU EN

Абама прайграў скрыню піва

  • 22.02.2014, 0:25

Менавіта такая стаўка была прызначаная ў ягоным закладзе з прэм'ер-міністрам Канады Стывэнам Харперам.

Барак Абама паспрачаўся на скрыню піва, што амерыканскія хакеісты абыграюць канадцаў на Алімпійскіх гульнях у Сочы. Стывен Харпер, натуральна, не сумняваўся ў перамозе сваіх суайчыннікаў.

«Я паспрачаўся з Баракам Абамам на піва за кожную хакейную гульню, якую выйграюць канадцы на гэтым тыдні. У ЗША - добрыя каманды. Але мы пераможам. Наперад, Канада!» - напісаў прэм'ер-міністр Канады ў сваім акаўнце ў «Твітэры».

Як вядома, амерыканцы сёння саступілі канадцам і выбылі з хакейнага турніру Алімпіяды.

Раней Абама прайграў яшчэ адну скрыню напою кіраўніку суседняй дзяржавы праз паразу хакеістак ЗША ў фінале жаночага турніру ад канадак.

Фота: Reuters

Апошнія навіны