Хакеісты Швецыі і Канады згуляюць у фінале Алімпіяды
- 22.02.2014, 0:17
Зборная Канады па хакеі здабыла перамогу ў паўфінальным матчы алімпійскага турніру над камандай ЗША з лікам 1:0.
Адзіную шайбу сустрэчы закінуў форвард Джэймі Бэн на пачатку другога перыяду.
У фінале, які пройдзе ў Сочы 23 лютага, канадцам трэба будзе пазмагацца са зборнай Швецыі, якая раней у пятніцу адолела Фінляндыю з лікам 2:1.
Расейскія заўзятары чакалі, што ў фінале Алімпіяды з канадцамі сустрэнецца іх каманда, аднак яна выбыла на стадыі чвэрцьфіналу, саступіўшы фінам з лікам 1:3.
Фота: EPA/